Максім Багдановіч

 

Дзяцiнства

Адным з найбольш таленавiтых прадаўжальнiкаў справы Францiшка Багушэвiча стаў выдатны беларускi паэт Максiм Багдановiч.

Максiм нарадзiўся ў 1891 годзе ў  Менску. Ягоны бацька Адам быў добра адукаваным чалавекам. Ён вывучаў звычаi i абрады старажытных беларусаў, надрукаваў некалькi сваiх працаў. Максiмава мацi Марыя таксама мела лiтаратурныя здольнасцi.

Пасля нараджэння Максiма сям’я пераехала з Менска ў Горадню. У гэтым горадзе прайшлi самыя раннiя i бесклапотныя гады будучага паэта. Але, калi Максiму iшоў шосты год, сям’ю напаткала вялiкае гора: раптоўна памерла ягоная мацi.

Неўзабаве Адама Багдановiча перавялi на службу ў расейскi горад Нiжнi Ноўгарад. Там Максiм пражыў дванаццаць гадоў. Ён рос здольным i дапытлiвым хлопчыкам, вельмi любiў чытаць. Максiмаў бацька меў багатую бiблiятэку. У ёй былі кнігі вядомых ва ўсім свеце пісьменнікаў, а таксама зборнікі беларускай народнай паэзіі.

У доме Багдановiчаў часта збiралiся пiсьменнiкi, артысты, мастакi ды iншыя творчыя людзi. Максiм не толькi прыслухоўваўся да iхнiх размоваў. Ён ужо i сам спрабаваў сiлы ў творчасцi.

 

Першыя вершы

Аднаго разу, калi Максiму споўнiлася дзесяць гадоў, ён паказаў бацьку свой верш на беларускай мове. Гэта было сапраўднае дзiва! Хлопчык жыў у расейскiм горадзе, у сям’i гаварылi па-расейску, а ён пачаў пiсаць на мове, якую чуў толькi ў першыя гады жыцця.

Вось якой моцнай аказалася дзiцячая памяць i любоў да роднай зямлi! Дапамаглi юнаму паэту таксама беларускiя кнiжкi з бацькавай бiблiятэкi, а потым i газета «Наша Нiва», якая выходзiла ў Вiльнi.

Адама Багдановiча сынавы беларускiя вершы не надта ўзрадавалi. Ён чамусьцi лiчыў, што родная мова будзе перашкаджаць Максiмавым поспехам у навучаннi.

Але Максiм не пагадзiўся з бацькам. Ён моцна любiў Беларусь i ўпарта iшоў сваёй дарогай. Неўзабаве юны творца перажыў шмат шчаслiвых хвiлiнаў. Віленская газета «Наша Нiва»  ў адным з нумароў надрукавала ягонае апавяданне «Музќка», а пазней i вершы.

Акрылены поспехам, Багдановiч пiсаў новыя, усё больш дасканалыя творы. Ён яшчэ не ведаў, што яго падпiльноўвала страшная i невылечная тады хвароба — сухоты (туберкулёз лёгкiх). Дактары паведамiлi пра яе, калi сям’я Багдановiчаў пераехала ў iншы расейскi горадЯраслаўль.

    

Сустрэча з Беларуссю

Здаецца, нiчога ў сваiм жыццi Максiм не чакаў так, як паездкi ў Беларусь. Туды пасля заканчэння гiмназii яго запрасiлi супрацоўнiкi газеты «Наша Нiва» Iван i Антон Луцкевiчы. Гэтыя выдатныя дзеячы ўжо разумелi, што юнак з Яраслаўля надзелены вялікім лiтаратурным талентам i можа шмат зрабiць для адраджэння Беларусi.

Прыехаўшы на Бацькаўшчыну, Максiм  амаль два месяцы жыў у Ракуцёўшчыне, паблiзу Маладзечна. Там малады паэт упершыню сустрэўся з хараством беларускай прыроды. Нiбы чыстую ваду, ён пiў жывую беларускую мову. У Ракуцёўшчыне яго амаль не пакiдала паэтычнае натхненне. Там ён напiсаў дзве паэмы i шаснаццаць цудоўных вершаў.

 

Максiмаў «Вянок»

Максiм марыў вывучаць беларускую мову ва унiверсiтэце. Аднак ягоныя спадзяваннi перакрэслiла невылечная хвароба. Апрача таго, i бацька не ўхваляў сынавага намеру. Замест улюбёнай справы паэт мусiў паступiць у юрыдычны лiцэй. Пераехаць у Менск ён змог толькi ў 1916 годзе.

На Бацькаўшчыну Максiм Багдановiч вярнуўся ўжо знакамiтым паэтам. За тры гады да гэтага ў вiленскай друкарнi Марцiна Кухты выйшаў Максiмаў зборнiк «Вянок». Гэтая кнiга стала адной з найлепшых у беларускай паэзii XX стагоддзя.

Багдановiч пiсаў пра родную зямлю. Пра яе непаўторную прыроду, яе працавiтых людзей, яе найпрыгажэйшых у свеце жанчын. У нiзцы «Старая Беларусь» ён сабраў вершы, прысвечаныя беларускай гiсторыi. Iхнiмi героямi былi старажытныя летапiсцы i перапiсчыкi кнiг, славуты першадрукар i лекар Францiшак Скарына. Адзiн з гэтых вершаў ты, напэўна, даўно ведаеш. Ён называецца «Слуцкiя ткачыхi». Апавядаецца ў iм пра таленавiтых беларускiх майстрых, якiя ткуць славутыя слуцкiя паясы.

 

Цямнее край зубчаты бору…

I тчэ, забыўшыся, рука

Замiж персiдскага узору

Цвяток радзiмы васiлька.

Максiмавы вершы вельмi часта поўнiлiся болем за свой народ, што пакутаваў у велiзарнайтурме народаў”, як называлi Расейскую iмперыю. Але паэт верыў у будучыню Бацькаўшчыны, у яе незалежнасць. Ён пiсаў:

 

Беларусь, твой народ дачакаецца

Залацiстага, яснага дня.

 

Багдановiч быў майстрам паэтычных перакладаў з еўрапейскiх моваў. Дзякуючы яму па-беларуску “загаварылi” знакамiтыя старажытныя i сучасныя паэты Авiдзiй, Гарацый, Фрыдрых Шылер, Поль Верлен. У сваiх перакладах Максiм паказваў чытачам прыгажосць i непаўторнае багацце беларускай мовы, на якой можна перадаць самыя тонкiя i патаемныя думкi i пачуццi чалавека.

 

Пагоня

Шмат хто найлепшым вершам Максіма Багдановіча лічыць ягоную «Пагоню»:

Толькi ў сэрцы трывожным пачую

За Краiну радзiмую жах, —

Ўспомню Вострую Браму святую

I ваякаў на грозных канях.

Ў белай пене праносяцца конi, —

Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць

Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi

Не разбiць, не спынiць, не стрымаць.

У бязмерную даль вы ляцiце,

А за вамi, прад вамi — гады.

Вы за кiм у пагоню спяшыце?

Дзе шляхi вашы йдуць i куды?

Мо яны, Беларусь, паняслiся

За Тваiмi дзяцьмi уздагон,

Што забылi Цябе, адраклiся,

Прадалi i аддалi ў палон?

Бiйце ў сэрцы бiйце мячамi,

Не давайце чужынцамi быць!

Хай пачуюць, як сэрца начамi

Аб радзiмай старонцы балiць

Мацi родная, Мацi-Краiна!

Не усцiшыцца гэтакi боль…

Ты прабач, Ты прымi свайго сына,

За Цябе яму ўмерцi дазволь!..

Усё лятуць i лятуць тыя конi,

Срэбнай збруяй далёка грымяць

Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi

Не разбiць, не спынiць, не стрымаць.

 

Ты памятаеш, што Лiтоўская Пагонягэта старажытны герб нашай беларускай дзяржавыВялiкага Княства Лiтоўскага.

Максiмава «Пагоня» стала адным з беларускiх гiмнаў. Гэты верш павiнен ведаць кожны беларус.

 

 

Ля сiняй бухты

Максiм з васемнаццацi гадоў пакутаваў ад сваёй цяжкай хваробы. У лютым 1917 года яго здароўе вельмi пагоршылася. Менскiя сябры выправiлi паэта на лекi ў Крым.

У курортным горадзе Ялце ён наняў пакойчык у доме каля мора, расклаў на стале свае паперы. Але Максiмава жыццё дагарала, як свечка.

Вядома, што ў свае апошнiя днi Багдановiч займаўся складаннем буквара цi, як тады казалi, лемантара, каб беларускія дзеці маглі вучыцца на роднай мове.

На самай мяжы жыцця i смерцi слабая паэтава рука вывела апошнiя вершаваныя радкi:

Ў краiне светлай, дзе я ўмiраю,

У белым доме ля сiняй бухты,

Я не самотны, я кнiгу маю

З друкарнi пана Марцiна Кухты.

 

*  *  *

Прамiнула шмат дзесяцiгоддзяў, але вершы Максiма Багдановiча не састарэлi. Iмi захапляецца ўсё больш i больш людзей самага рознага веку. Багдановiчавы вершы «Зорка Венера» i «Слуцкiя ткачыхi» сталi народнымi песнямi.

У Менску i ў крымскiм горадзе Мiсхоры стаяць помнiкi Максiму. На ягонай магiле пад кiпарысамi ў Ялце часта бываюць падарожнiкi з Беларусi. Там, дзе скончыўся зямны шлях нашага славутага паэта, заўсёды кветкi i дзесяткi бел-чырвона-белых стужачак, якiя сiмвалiзуюць сцяг незалежнай Беларусi.

У Менску, у Траецкiм прадмесцi, недалёка ад таго месца, дзе нарадзiўся Максiм Багдановiч, створаны яго музей. А ў Ракуцёўшчыне, дзе ён жыў улетку 1911 года, праводзяцца штогадовыя святы паэзii.

Беларусь будзе вечна памятаць свайго генiяльнага паэта.

 

 

Пытаннi i заданнi

1. Дзе i калi нарадзiўся Максiм Багдановiч? Раскажы пра яго сям’ю i дзяцiнства.

2. Калi Максiм напiсаў першыя вершы па-беларуску? Адкуль ён ведаў беларускую мову, жывучы ў Расеi?

3. Якая газета першая надрукавала творы Багдановiча?

4. Хто запрасiў Максiма прыехаць у Беларусь? Дзе ён жыў i працаваў?

5. Як называецца першая кнiга Багдановiча? Раскажы пра яе.

6. Вывучы на памяць i прачытай верш «Пагоня».

7. Як ты думаеш, чаму ён стаў адным з беларускіх гімнаў?

8. Раскажы пра апошнiя днi жыцця Максiма.

9. Дзе пахаваны наш выдатны паэт? Чаму каля ягонай магілы заўсёды можна пабачыць бел-чырвона-белыя стужкі?

9. Папрасi сваiх настаўнiкаў цi бацькоў звадзiць цябе ў Літаратурны музей Максiма Багдановiча.

10. Цi ёсць у цябе кнiгi Багдановiча? Калi няма, няхай бацькi абавязкова купяць .